Некромансер :-[

  [Галоўная] [Сябры] [Фоткі] [Скарынаўскі] [Файлавы архіў]  
Хто я:
Я!
Аўтабіягарфія.
Веб майстар.
Фотагалерэя.
Мае фотаздымкі.
Мой Марцыпан.
Экспедыцыйныя.
Знесеныя месцы
ў Менску.
Фэнтэзі.
Скарынаўскі:
Планавыя
мерапрыемствы.
Мэты.
Рознае.
Беларусь:
Файлавы архіў.
Тэлефоны (Менск).

Гісторыя:

Кароткая храналогія гісторыі Беларусі:

Каменны век.

Бронзавы век.

Жалезны век.

9 век.

10 век.

  • КАМЕННЫ ВЕК:

  • 100 - 35 тыч.год таму - Пранікненне на тэрыторыю Беларусі першабытнага чалавека - неандэртальца. Першабытныя стаянкі знойдзены каля вёсак "Подлужье" (Чачэрскі р-н), Абідавічы (Быхаўскі р-н), Свяцілавічы (Веткаўскі р-н).
  • 35 - 10 тыс. год таму - Паступовая засяленне старажытным чалавекам сучаснага тыпу (краманьёнцам) Цэнтральнай і Паўднёвай часткі Беларусі. З адступленнем ледавіка краманьёнцы сяліліся ўздоўж вялікіх рэк. На месцах доўгачасовага пражывання чалавек будаваў хаты з шкілетаў буйных жывел (мамант, шарсцісты насарог). Архіелагі лічаць, што ў старажытнакаменным (палеаліце) і новакаменным (неаліце) існавала больш за 10 архіялагічных культур.
  • 26 тыс. год таму - Існавала адна з самых старажытных стаянак чалавека поздняга этапа палеаліта на тэрыторыі Беларусі, каля вёскі Юровічы Калінкавічскага р-на Гомельскай воласці.
  • 24 - 23 тыс. год таму - Існавала адна з самых найбольш старажытных стаянак чалавека поздняга этапа палеаліта, знойдзеная каля вёскі Бердыж Чачэрскага р-на Гомельскай воласці. Тут былі знойдзены рэшткі дамоў зробленых з касцей маманта.
  • 12 - 8 тыс. год таму - Па верхнім Падняпроўі і Посожжы жілі плямены грэнскай (атрымалі назву ад урочышча Грэнск каля вёскі Варонаўка Кармянскага р-на) археалагічнай культуры.
  • 12 - 9 тыс. год таму - На тэрыторыі Заходняга Палесся, Валыні, ля вытокаў Немана і Віслы жілі плямёны свідэрскай археалагічнай культуры (атрымалі назву ад вёскі Свідры Вельке на месцы сутоку рэк Свідры і Віслы).
  • 11 - 7 тыс. год таму - У час мезаліту (сярэднекаменны век) адбыўся пераход ад палеаліта да неаліта. У мезаліце старажытны чалавек поўнасцю засяліў тэрыторыю Беларусі, прыручыў сабакы, вынайшоў лук і стрэлы. Пачалі развівацца пахавальныя абрады, рэлігія, першабытнае мастацтва. На тэрыторыі Беларусі заснавана больш за 100 стаянак і пасяленняў гэтай эпохі. На паўднёвым усходзе сфарміраваўся і жыў племянны хаўруз сожскай археалагічнай культуры.
  • 9 - 8 тыс. год таму - На поўначы Беларусі назіраецца пранікне археалагічнай культуры маглемазэ (назва ад урочышча на выспе Зеландыя) іх лічаць прыемнікамі свідзерскай культуры.
  • На прыканцы 5 - пачатку 2 тысячагоддзя да н.э. - Пачатак неаліта на тэрыторыі Беларусі. На працягу гэтай эпохі старажытны чалавек пачаў пераходзіць ад рыбалоўства, палявання і збіральніцтва да земляробства і жывёлагадоўлі. Пачалі карыстацца керамічным посудам, далей эвалюцыю грамадства пачала паскарацца, выклікая значныя змены ва ўсіх сферах быта; навукоўцы далі назву гэтаму этапу - "неалітычная рэвалюцыя". На тэрыторыі Беларусі ўжо налічвалася каля 600 паселішч.
  • 3 - 1 тысячагоддзе да н.э. - Існавалі найстаражытнейшыя шахты па здабычы крэмня ў Ваўкавыскім р-не, на беразе ракі Рось.

  • БРОНЗАВЫ ВЕК:

  • Мяжа 3 і 2 тысячагоддзя - 6 век да н.э. - Людзі навучыліся выплаўляць першыя металы (медзь і бронза), вырабляць з іх прылады працы, зброю, упрыгожанні. Актыўна развіваецца земляробства і жывёлагадоўля першапачатковы гандаль дэферынцыацыя насельніцтва, умацаванне патрыярхальнага лада. На тэрыторыі Беларусі археолагі выдзяляюць 9 культур бронзавага веку.

  • ЖАЛЕЗНЫ ВЕК:

  • 8 век да н.э. - 8 век н.э. - Людзі навучыліся дабываць і апрацоўваць жалеза, вырабляць з яго прылады працы, упрыгожанні. На Беларусі жалеза здабывалася з балотнай руды ў пячах-домніцах. З павялячэннем жалезных прылад працы атрымлівае распаўсюджанне ляднае земляробства. Развіваецца рамесніцтва: апрацоўка жалеза, дрэва, косці, пляценне, ткацтва, ганчарства. Людзі пачалі будаваць больш складаныя драўляныя дамы і гаспадарчыя пабудаванні. З мэтай аховы сваіх паселішч людзі ўзводзілі ахоўныя збудаванні - гарадзішчы. Да нашага часу захавалася больш за 1000 гарадзішч.
  • 6 - 9 века - Развіцце пашаннага земляробства, гадндаль і іншыя формы связі з суседнімі народамі. Радавая абшчына замяняецца сельскай - грамадой. Назіраюцца характэрныя прызнакі ранняга феадалізма паралельна з патрыархальным рабствам. Усходнія славянскія народы фарміруюць першыя палітычныя аб'яднанні - княствы( дулебы, крывічы, дрыгавічы, радзімічы), на поўдні - драўляне, валыняне, на паўднёвым захадзе - балтскае плямя ятвягаў.
  • 7 век - Першыя летапісныя сведкі пра племянны хаўрус дулебаў, якія моцна пацярпелі ад набегаў авараў.
  • 9 ВЕК:
  • 859 г. - Першыя летапісныя сведкі пра племянны хаўрус крывічоў.
  • 862 г. - У першай старажытнарускай летапісі "Аповед часовых лет" першы успамін пра гарады: Полацак, Кіеў, Ноўгарад. Полацак успамінаецца як цэнтр крывічоў-палачан і Полацкага княства, якое існавала на тэрыторыі сучаснай Віцебскай і поўначы Менскай воласцей. Горад быў заснаваны на рацэ Палота на месцы сутокі з Заходняй Дзвіной. Хуткаму эканамічнаму росту і культурнаму развіццю Полацака садзейнічала эканамічна выгаднае размяшчэнне на гандлёвым шляху "з вараг у грэкі". Полацкае княства - адно з першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян.
  • 865 г. - Першыя летапісныя сведкі пра г. Смаленск як адзін з цэнтраў крывічоў.
  • Дружына Кіеўскіх князёў Аскольда і Діра прыйшла на бераг рагі Палоты і шмат учынілі зла палачанам.
  • ? - 879 г. - Княжанне ў Ноўгарадзе і прыналежных яму зямель першага варажскага князя Рурыка, заснавальніка дынастыі Рурыкавічаў.
  • 882 - 912 г. - Княжанне ў Кіеве Алега.
  • 885 г. - паход кіеўскага князя Алега на землі радзімічаў, жыўшых у басейне ракі Сож.
  • другая палова 9 века - Утварэнне Кіеўскай Русі - усходнеславянскай дзяржавы, у склад якой у розныя часы ўваходзілі і беларускія землі. Кіеўская Русь - значны этап у фарміраванні беларускай, украінскай і расейскай народнасцей.
  • 10 ВЕК:
  • 907 г. - Удзел радзімічаў, крывічоў і дулебаў у паходзе кіеўскага князя Алега на сталіцу Візантыйскай Імперыі Канстанцінопаль, які плаціў дань і Полацку.
  • 912 - 945 г. - княжанне ў Кіяве Ігара (сына Рурыка).
  • 944 г. - Удзел крывічоў у паходзе Ігара на Візантыю.
  • 945 - 972 г. - княжанне ў Кіяве Святаслава (сына Ігара і Вольгі).
  • 947 г. - Першыя сведкі у мясцовай хроніке пра горад Віцебск, як цэнтр крывічы.
  • сярэдзіна 9 века - Заснавана Полацкае княства. Яго першым гістарычна вядомым князем быў Рагвалод. Найбольш значныя пытанні палачане вырашалі на вечы, якое абмяжоўвала ўладу князя. На вечы вырашаліся такія пытанні як выбранне, назначэнне і выгнанне князёў.
  • 960 -я - 980 годы - Княжанне ў Полацку князя Рагвалода, заснавальніка дынастыі Рагвалодавічаў.
  • 980 г. - Полацак захапіў ноўгарадскі князь Уладзімір Святаслававіч; ён забіў Рагвалода і іх сыноў, а на полацкай князёўне Рагнедзе ён ажаніўся.
  • 980 г. - Першыя летапісныя сведкі пра горад Тураў (зараз гарадскі пасёлак на рацэ Прыпяць у Жыткавічскам р-не) і Тураўскаё княства начале з легендарным князем Турам.
  • 980 - 1015 годы - княжанне Ўладзіміра Святаслававіча ў Кіяве.
  • 983 г. - Першы летапісны ўспамін пра яцвягаў, якія жілі ў міжрэччы Немана і Заходняга Буга.
  • 983 г. - Паход Уладзіміра Святаслававіча на яцвягаў.
  • 984 г. - Паход Уладзіміра Святаслававіча на радзімічаў, бітва на рацэ Пяшчань.
  • каля 985 - 988 г. - Першыя летапісныя сведкі пра горад Заслаўе (Ізяслаў) і пачатак княжання тут Ізяслава, сына Рагнеды, сасланага ў Заслаўе з-за спробы яго маці забіць тырана Ўладзіміра Святаслававіча.

    ўверх |Наступная частка гісторыі

  • Рознае:
    Падзякі:
    html ...
    Гісторыя ...
    Іншыя хоббі...
    Warcraft 3:
    Расейскі партал.
    Patches.
    Blizzard.
    Рэфераты!
    Манах.
    Мае сябры:
    Лепшыя сябры.
    Музыка:
    Necro_studio. Minsk. Belorus. 2003 Necro_studio.
    Сайт создан в системе uCoz