Некромансер :-[

  [Галоўная] [Сябры] [Фоткі] [Скарынаўскі] [Файлавы архіў]  
Хто я:
Я!
Аўтабіягарфія.
Веб майстар.
Фотагалерэя.
Мае фотаздымкі.
Мой Марцыпан.
Экспедыцыйныя.
Знесеныя месцы
ў Менску.
Фэнтэзі.
Скарынаўскі:
Планавыя
мерапрыемствы.
Мэты.
Рознае.
Беларусь:
Файлавы архіў.
Тэлефоны (Менск).
Back to main.          

Плянавыя мерапрыемствы РМГА "СЭТ":

РМГА "СЭТ" плануе правесці сьвята, прымеркаванае да вясенняга раўнадзенства. Сьвята адбудзецца ў музеі народнага дойлідства "Строчыцы". Дата правядзення сьвята 23 сакавіка.
САРАКІ (РАЎНАДЗЕНСТВА) Строчыцы. 23.03.03 За апошнія гады на Беларусі набыў даволі шырокую папулярнасць моладзевы фальклорны рух, толькі ў Менску зараз існуе каля дзесятку гуртоў і іх асяродкаў, якія вядуць эксперыментальны пошук у рэчышчы архаічнае спеўнай і інструментальнай традыцыі. Гэты праэкт мае мэтай - зрабіць спробу мастацкай рэканструкцыі [спалучэнне мастацтва акцыі з традыцыйнымі ўяўленнямі] свята "Раўнадзенства", наладзіць больш цесныя кантакты паміж рознымі гуртамі і іх асяродкамі, працуючымі ў адным накірунку. Адсутнасць пасіўнага гледача - раскоша зрабіць свята для вузкага кола дасведчаных. Месца абрана невыпадкова. Музей драўлянага дойлідства – паменьшаная мадэль краіны, што дазваляе спалучыць у межах адной прасторы элементы абраду і спеву розных традыцый. ----------------------------------------------------------------------------------------------------- Дзень веснавога раўнадзенства (22/13 сакавіка) прыпадае ў народным аграрным календары на перыяд усталявання вясны, у царкоўным календары збліжаецца са святамі Саракоў (9 сакавіка ст.ст./22 сакавіка н.ст.). “У папярэдняй сістэме часалічэння Саракі пачыналі вясну і адпаведна і год (“святыя Саракі напярод пайшлі”). Звычаі ў гэты дзень хоць некалькі і адрозніваюцца адзін ад другога, гледзячы па мясцовасці, але ў агульным па змесце амаль тоесныя. Абрадавыя паводзіны гэтага дня змадэляваныя ў рэчышчы пераасэнсавання лічбы 40 сродкамі народнай этымалогіі - пяклі 40 булачак, чакалі 40 выраяў (“пчальніковае свята”)...Арнітаморфны код абраднасці Сарок (як і ўсяго веснавога комплексу) грунтуецца на ідэі прынясення вясны птушкамі і, у больш шырокім плане, на ўяўленнях аб птушках як пасрэдніках паміж зямлёй і раем, выраем, птушках як увасабленнях продкаў. Ушанаванне продкаў было падтрымана хрысціянскай традыцыяй памінання 40 пакутнікаў... Саракі сканцэнтравалі ў сабе практычна ўсе міфалагемы і рытэмы веснавой абpаднасці - матывы пачатка году, культу продкаў, ачышчальныя і прадукавальныя захады, прафілактычную і мантычную магію. У шэраг веснавых абрадаў, што рэгулявлі пола-ўзроставую і сацыяўзроставую структуру грамадства, упісваліся скаканні дзяўчат на дошках, гушканне на арэлях і дзявочыя варожбы пра будучае замужжа.” (ВалодзінаТ.В.) “На Саракі (9 сакавіка ст.ст/22сакавіка н.ст), калі, паводле народнага павер’я. з поўдня вяртаецца сорак выраеў, выпякалі “жаваранкаў” з цеста, дзеці падкідалі іх угору з просьбай аб хутчэйшым прылёце птушак, якіх лічылі за сімвалічных вястуноў вясны” (“Земляробчы каляндар” артыкул “Каляндарныя абрады і звычаі”) “Спяваць першыя веснавыя песні і адпраўляць адпаведныя веснавыя абрады пачыналі тады, калі сонца пачынала хадзіць вышэй і з’яўляліся першыя праталіны...Гэты час і лічылі ... пачаткам уласна веснавых звычаяў, абрадаў і песен.” (там жа) “У некаторых мясцовасцях пачыналі вадзіць “танкі” з веснавымі песнямі. На Чэрыкаўшчыне дзяўчаты збіраліся ля лазні, дзе з ільнянога і пяньковага мялення раскладвалі агонь і спявалі пры ім вяснянкі. У Рагачоўскім павеце, па сведчанні Е.Раманава, дзяўчаты дзяліліся на два гурты, займалі кожны паасобку два ўзгоркі, дзе зямля ўжо падсохла, і пачыналі там “гукаць вясну”, падаючы голас адны другім... Паводле Раманава, “гукаюць вясну кожны вечар, пачынаючы з дня Дабравешчання да таго часу, пакуль не стане магчымым араць зямлю”… Вялікая ўвага аддавалася ў ранневеснавы перыяд песням абрадавага прызначэння, закліканым… ,каб наблізіць цёплыя дні, адраджэнне прыроды і магчымасць палявых работ.” (там жа) У ходзе палявых даследванняў вывучана веснавая традыцыя Паўночнай Беларусі (Сенненска-Талочынская, Барысаўская, Лепельская, Асвейская) і Паўночнага Ўсходу (Гарадоцкая, Пскоўская), па запісах вядомая традыцыя Гомельшчыны (Падняпроўе і Палессе). Па літаратуры і фальклорных зборніках вядома традыцыя Магілёўскага Падняпроўя. ----------------------------------------------------------------------------------------------------- Этапы І. Акарыны, загукальныя песні на высокіх узгорках, у розных частках музэя. ІІ. Збіранне гуртоў ля вогнішча, гатаванне абрадавых страў на вогнішчы (яешня, бліны, крупнік), гушканне на арэлях і г. д. ІІІ. Агульныя карагоды: “Карагод вялікі - вуліца малая” “Пастаўлю й свячу проціў месяца” “Лялея вада” “Вір-вір калодзеж” “Што й з-пад лесіку” “Што й па мору” “Дрэма” ІV. Вечарына ў карчме (танцы, гульні і карагоды-гульні). Ўверх

Рознае:
Падзякі:
html ...
Гітсорыя ...
Іншыя хоббі...
Warcraft 3:
Расейскі партал.
Patches.
Blizzard.
Рэфераты!
Манах.
Мае сябры:
Лепшыя сябры.
Музыка:
Necro_studio. Minsk. Belorus. 2003 Necro_studio.
Сайт создан в системе uCoz